Портал для гитаристов
gtars.ru

Sumarok — Сталёвая рыба

 Bm
рыба губляе луску —
 G
сталь дамагаецца цела.
Em
па мэталёвым пяску
F#
рыба знямогла ляцела.

чуеш, як скрыгат расце,
воды стаўбурацца ў гудзе?
безліч смяротных асцей
рэчцы патрапілі ў грудзі.

бачыш? — хвалюецца сталь,
срэбныя воды ўскіпаюць.
чайка і хлопчык-вудаль
марна ратунку гукаюць.

на мэталёвым пяску
след пісягом застаецца.
рыба, згубіўшы луску,
блешняй сама абярнецца. 
Аккорд BmАккорд GАккорд EmАккорд F#

23842938